Былая каманда TUT.by стварыла сайт Zerkalo.io
Былая каманда TUT.by, якая засталася на волі, стварыла сайт Zerkalo.io. "Мы працягнем публікаваць самыя важныя навіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі", — гаворыцца ў заяве. Таксама будуць асвятляцца надзённыя праблемы людзей: "ад адключэння гарачай вады... да чэргаў і судоў".
Паведамляецца, што сацсеткі TUT.by стануць сацсеткамі Zerkalo.io, а з часам памяняюць назву.
"Zerkalo.io скончыць сваё існаванне ў той дзень, калі TUT.by зможа легальна аднавіць сваю паўнавартасную працу ў Беларусі з усім архівам публікацый, — пішуць супрацоўнікі выдання. — Калі гэта адбудзецца, мы не ведаем. Але мы верым".
З 18 траўня доступ да партала TUT.by у Беларусі быў абмежаваны. У рамках крымінальнай справы аб "нявыплаце падаткаў" затрымалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў, яны прызнаныя палітвязнямі. Міністэрства ўнутраных спраў прапануе, каб сайт, сацсеткі і ўсе матэрыялы партала прызналі экстрэмісцкімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.