Былога паштальёна асудзілі на 3 гады калоніі "за каардынацыю дваравых пратэстаў"

Былога паштальёна асудзілі на 3 гады калоніі "за каардынацыю дваравых пратэстаў"

У Мінску былога паштальёна Вадзіма Цагельніка асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму "за каардынацыю дваравых пратэстаў". Згодна з матэрыяламі справы, у Telegram-каналах ён "пакідаў паведамленні пабуджальнага характару, пісаў пра забастоўкі рабочых". Яго крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна сталіцы, суддзя — Лідзія Целіца.

21-гадовага Цагельніка прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" і ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Падрабязна пра суд паведамлялі праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі