Былы гендырэктар Пінскага мясакамбіната асуджаны на 7 гадоў калоніі

Былы гендырэктар Пінскага мясакамбіната асуджаны на 7 гадоў калоніі

Былы гендырэктар Пінскага мясакамбіната асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у "атрыманні хабару групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры". Былы начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства атрымаў 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Першы мусіць выплаціць штраф у памеры 96 тысяч рублёў, другі — 32 тысячы, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.

Прадстаўнік камерцыйных структур Казахстана асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф — 64 тысячы рублёў. Яго прызналі вінаватым у "дачы хабару ў асабліва буйным памеры".

Па версіі следства, у 2020-2021 гадах асуджаныя кіраўнікі мясакамбіната "сістэматычна атрымлівалі матэрыяльныя каштоўнасці ў якасці хабару... за спрыяльнае вырашэнне пытанняў... па забеспячэнні... адгрузак мясной прадукцыі... на адрас... камерцыйных арганізацый Казахстана". Памер хабараў склаў 49 тысяч долараў.

У траўні 2022-га за хабары на 4 гады калоніі быў асуджаны дырэктар Слуцкага мясакамбіната. Там дзейнічала падобная схема.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі