Былы кіраўнік Магілёўскай вобласці ачоліў "Магілёўхімвалакно"

Пётр Руднік, звольнены ўчора з пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама, стаў генеральным дырэктарам "Магілёўхімвалакно". Калектыву яго прадстаўляў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў.

Сяргей Пузевіч, які дагэтуль ачольваў прадпрыемства, адхілены ад пасады, паколькі не прыняў своечасовых мераў па мадэрнізацыі вытворчасці, а гэта прывяло "да нізкай канкурэнтнай здольнасці выпускаемай прадукцыі і невыканання прагнозных паказчыкаў", паведамляе сайт mogilevnews.by.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 22 снежня вызваліў 57-гадовага Пятра Рудніка ад пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама, на якой ён працаваў ад снежня 2008 года. Раней ён быў дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання (з 2003-га). Цяпер жа яму даручылі "падымаць" "Магілёўхімвалакно".

Фота — mogilevnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі