Былы мэр Уладзівастока пакінуў калонію, каб паехаць на вайну ва Украіну

Алег Гумянюк не будзе адбываць пакаранне

Алег Гумянюк не будзе адбываць пакаранне / Соцсети

Алег Гумянюк не будзе адбываць пакаранне, паколькі заключыў кантракт з Мінабароны «і будзе накіраваны ў зону правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі», паведамляе расійскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на адваката экс-чыноўніка Аляксандра Кітаева.

"Згодна з выдадзеным Гуменюку загадам, ён 22 снежня (2023 года) павінен быў з'явіцца ў вайсковую частку, – сказаў "Коммерсанту" Кітаеў. - Наколькі я разумею, спачатку ён павінен прайсці падрыхтоўку на адным з палігонаў".

У мясцовых тэлеграм-каналах ужо з'явіліся фатаграфіі, на якіх падобны на яго чалавек у ваенным абмундзіраванні трымае ў руках зброю.

У лістападзе мінулага года ўжо з'яўляліся паведамленні аб тым, што асуджаны экс-кіраўнік Уладзівастока з'ехаў на вайну, але тады гэта адмаўляла Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі.

Гумянюк займаў пасаду мэра Уладзівастока з красавіка 2019 года па май 2021 года. У студзені 2023 года яму прысудзілі да 16 з паловай гадоў калоніі па справе аб атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Калі ўжо ішла вайна ва Ўкраіне, Прыморскі краёвай суд змякчыў яму пакаранне да 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі