Былы намеснік дырэктара атрымаў хабар "за малако" — $22 тысячы

У адносінах былога намесніка дырэктара па эканамічных пытаннях мінскага ААТ "Гармалзавод № 2" распачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Праваахоўнікам стала вядома, што ён атрымаў 22 тысячы 200 долараў ад дырэктара аднаго з прадпрыемстваў "за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пералічэнні авансавых плацяжоў на адрас адкрытага акцыянернага таварыства за пастаўленае малако".

Следчыя высветлілі, што насамрэч гэта быў не адзіны эпізод. Намеснік дырэктара за ўзнагароджанне аказваў дапамогу прыватным кампаніям на працягу чатырох гадоў. У яго кватэры правялі ператрус, былі знойдзеныя 63 тысячы долараў, паведамляе БелаПАН.

За год у Беларусі за хабар затрымалі 65 чыноўнікаў

Нагадаем, напярэдадні стала вядома пра затрыманне ў Лідзе намесніка старшыні мясцовага райвыканкама і старшыні Траццякоўскага сельсавета. Чыноўнікаў падазраюць у атрыманні хабару за садзейнічанне ў атрыманні бясплатных віз іншым асобам, якіх прадстаўлялі "спартсменамі" ці "музыкамі", але яны імі не былі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі