Былы прэзідэнт Кыргызстану бавіць час, гуляючы па Мінску
Курманбек Бакіеў заявіў, што не мае дачынення да цяперашніх трагічных падзеяў у Кыргызстане, не стварае ўрад у выгнанні, абверг чуткі пра сваю паездку ў Турцыю, расказаў, як спалохаўся беларускай навальніцы і запрасіў карэспандэнта Еўрарадыё да сябе на гарбату. У панядзелак вечарам зрынуты сёлета прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў сабраў журналістаў, каб, найперш, упэўніць у тым, што ні ён сам, ні яго сваякі не маюць ніякага дачынення да крывавых падзеяў апошніх дзён на поўдні краіны. Па яго словах, усё пачалося са звычайнай сваркі паміж кыргызскай і ўзбекскай моладдзю ў адным з казіно Оша. А праваахоўныя органы і мясцовыя ўлады своечасова гэтую сутычку не спынілі.
Курманбек Бакіеў: “Члены часовага ўрада, як гэта ў іх ужо прынята, усё ізноў вешаюць на мяне, маіх блізкіх. Але валіць з хворай галавы на здаровую не трэба. Спыняць трэба валіць усё на мяне, маіх блізкіх і ўсё папярэдняе кіраўніцтва. Замест таго, каб займацца забеспячэннем бяспекі грамадзян, каб урэгуляваць сітуацыю і зняць напружанасць, яны займаюцца толькі пераследам, крымінальнымі справамі і запалохваннем”.
І прапанаваў, для навядзення спокою ў краіне, увесці ў Кыргызстан войскі АДКБ. Бо, кажа, і праваахоўныя органы і войска Кыргызстану цалкам дэмаралізаваныя, і нічога не могуць зрабіць сваімі сіламі. Бакіеў заклікаў краіны-удзельніцы АДКБ адгукнуцца на яго заклік. Сам жа ўпэўніў, што нават у думках не мае вярнуцца ў Кыргызстан і перашкодзіць сваёй прысутнасцю ў краіне правядзенню рэферэндума. І, кажа Бакіеў, не крымінальная справа, заведзеная супраць яго, спыняе ад вяртання.
Курманбек Бакіеў: “Я чуў, што крымінальную справу распачалі супраць мяне. Нібыта, я перавысіў паўнамоцтвы і стварыў структуры, не прадугледжаныя законам. Відаць, у іх не засталося нармальных следчых і юрыстаў у МУС і СНБ, якія хаця б нармальна абгрунтавалі гэтую справу. Усё гэта надумана і не мае ніякай глебы пад сабой”.
Бакіеў расказаў, што зараз не толькі ён і яго сваякі зараз сталі ўцекачамі — збеглі з радзімы і амаль усе члены былога ўрада. Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся, ці падтрымлівае Бакіеў з гэтымі ўцекачамі кантакты і ці не збіраецца стварыць урад у выгнанні. Але былы прэзідэнт упэўніў, што ні з кім не кантактуе, з Беларусі нікуды не вызджае і ў Турцыю, пра што пісалі некаторыя СМІ, не ездзіў.
Курманбек Бакіеў: “Я нікуды не выязжаў. Як я прыехаў у Беларусь, дык з першых дзён я знаходжуся тут. А яны (былы ўрад Кыргызстану — Еўрарадыё) напалоханыя, яны не тое, што ўмешвацца зараз ва ўнутраныя справы Кыргызстану, проста зараз кожны баіцца за сябе, за членаў сваёй сям’і”.
І прызнаўся, што нават са сваімі дзецьмі кантактаў не падтрымлівае. А звесткі наконт таго, што сын Максім рыхтуе пераварот, назваў неправеранымі.
Курманбек Бакіеў: “Пасля таго, што адбылося, мае браты і дзеці, і іншыя члены ўрада да такой ступені сыйшлі ў падполле, што размаўляць з імі вельмі небяспечна. Я, як чалавек благаразумны, стараюся не размаўляць і не размаўляю. А тое, што было ў інтэрнэце і гаварылі, што нібыта нейкія людзі рыхтуюцца (да перавароту — Еўрарадыё), можна гаварыць і меркаваць усё, што заўгодна”.
Бакіеў расказаў, што бавіць час, гуляючы на прыродзе, па Мінску, расказаў, што яму вельмі падабаецца і краіна, і прырода. Праўда, прызнаўся, прырода ж беларуская яго днямі моцна і напалохала.
Курманбек Бакіеў: “Гром, маланка! Такія былі, што ў 3 гадзіны начы прачнуўся і доўга не мог заснуць ад такога грукату. Бачыў, што ў суседняй Польшчы робіцца і думаў, што не дай Бог такога для Беларусі! Але вада некуды сыходзіць… Дзякуй Богу, хай яна сыходзіць”.
Што тычыцца бліжэйшых планаў, то, кажа Бакіеў, ён яшчэ не вызначыўся, што будзе рабіць. Але прызнаўся, што вывучае беларускае заканадаўства, вытворчасць, і не супраць вярнуцца да працы на вытворчасці.
Курманбек Бакіеў: “Я прыйшоў са сферы вытворчасці. Таму я зараз вывучаю заканадаўства Беларусі, прыглядаюся. Напэўна, параімся яшчэ з Аляксандрам Рыгоравічам. Мы з ім сустракаліся, абменьваліся меркаваннямі. Я кажу: “Зараз не гару жаданнем некуды ісці, займацца канкрэтнай справай. А ўвогуле, думаю — у сферу вытворчасці. Яно мне бліжэй. А палітыкай займацца не збіраюся”.
Ці на доўга плануе затрымацца ў Беларусі, кажа, не ведае, яшчэ не думаў. Але прызнаўся, што тут яму вельмі падабаецца. Што ж тычыцца таго, ці лічыць ён сябе прэзідэнтам Кыргызстану, то Бакіеў прызнаўся, што сам ў гэтым пытанні да канца не разабраўся.
Курманбек Бакіеў: “Юрыдычна так абстаяць справы: прэзідэнт піша заяву ў парламент, парламент яго разглядае, зацвярджае і з гэтага моманта лічыцца, што прэзідэнт склаў з сябе паўнамоцтвы. Я заяву зрабіў, але члены часовага ўрада і парламент разагналі! І вось глядзіце: я заяву напісаў, сыйшоў і гавару, што не вярнуся. Але маем тое, што маем”.
На развітанне карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў напрасіцца да Бакіева ў госці.
Еўрарадыё: “Не плануеце журналістаў да сябе на кубак гарбаты запрасіць?”
Курманбек Бакіеў: “Прыйдзеце?”
Еўрарадыё: “Прыйдзём! Нават са сваёй!”
Курманбек Бакіеў: “Да ну! Я што, не здольны вам кубак гарбаты прапанаваць?! Запрашу”.
Фота: Змітра Лукашука