Былы старшыня Браслаўскага райвыканкама і яго жонка атрымалі 14 гадоў калоніі

Былы старшыня Браслаўскага райвыканкама і яго жонка атрымалі 14 гадоў калоніі

Былы старшыня Браслаўскага райвыканкама Уладзімір Дранеўскі асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго жонка Алена Дранеўская, якая была начальнікам аддзела эканомікі таго ж выканкама, атрымала 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі ў карупцыйных злачынствах. Такое рашэнне 19 траўня вынес Віцебскі абласны суд. Сваёй віны Дранеўскія не прызналі.

Гучная справа разглядалася ў судзе паўгода. Уладзімір і Алена Дранеўскія былі затрыманыя летам мінулага года. У 95-томнай справе згадваюцца дзясяткі эпізодаў карупцыйных злачынстваў: хабары, махлярства, перавышэнне ўлады, крадзяжы і г. д. З асуджаных суд спагнаў каля 120 тысяч рублёў на карысць пацярпелых фізічных і юрыдычных асоб. У Дранеўскіх канфіскавана кватэра ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі