Былы суддзя Канстытуцыйнага суда: Канстытуцыйны суд за дрэвамі лесу не ўбачыў

Былы суддзя Канстытуцыйнага суда: Канстытуцыйны суд за дрэвамі лесу не ўбачыў

Канстытуцыйны суд не знайшоў ніякіх парушэнняў закона ў прэзідэнцкім дэкрэце №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Пры гэтым, распачынаць праверку канстытуцыйнасці дэкрэта на падставе зваротаў грамадзян КС не збіраецца, бо не мае такіх паўнамоцтваў. Адпаведнае паведамленне з’явілася на сайце Канстытуцыйнага суда напярэдадні Дня Канстытуцыі ― 14 сакавіка.

Па словах былога суддзі Канстытуцыйнага суда Валерыя Фадзеева, грамадзяне Беларусі сапраўды пазбаўленыя права асабістага звароту ― інстытута канстытуцыйнай скаргі ў нас няма. З прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці нейкага нарматыўнага прававога акта ў КС могуць звяртацца толькі пяць суб’ектаў: кіраўнік краіны, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Саўмін і Вярхоўны суд.

Тым не менш, высновы, зробленыя Канстытуцыйным судом на падставе вывучэння Падатковага кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, што ўсе грамадзяне павінны плаціць “законна ўстаноўленыя падаткі”, Фадзееў называе “адпіскай”.

Фадзееў: “Калі б Канстытуцыйны суд разглядаў гэта пытанне прынцыпова, то ён бы спаслаўся на артыкул Канстытуцыі, які забараняе прымус да працы. Таму ў мяне каментарыяў да гэтага адказу на звароты грамадзян няма, апроч аднаго: за дрэвамі лесу не ўбачылі”.

Па словах былога суддзі, ён цвёрда ўпэўнены ў тым, што сам прэзідэнцкі Дэкрэт №3 супярэчыць Канстытуцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі