Былы вакаліст Deep Purple і Rainbow плануе пераехаць жыць у Беларусь

Былы вакаліст Deep Purple і Rainbow Джо Лін Цёрнер збіраецца пакінуць ЗША і пераехаць жыць у Беларусь, калі дазволіць Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта рокер заявіў падчас свайго другога прыезду ў Крым з канцэртамі. На сустрэчы з журналістамі ў Сімферопалі ён прызнаўся, што ЗША цяпер не з’яўляецца той краінай, у якой ён рос, і што знайшоў сабе дом у іншай частцы свету. Спявак распавёў, што ў яго руская жонка. І менавіта яна пераканала яго пераехаць у Беларусь, паведамляе ТАСС.

У бліжэйшы час Джо Лін Цёрнер плануе выступіць з канцэртамі ў Феадосіі, Севастопалі і Ялце. Яго падтрымаюць музыкі з Санкт-Пецярбурга, з якімі амерыканец супрацоўнічае каля пяці гадоў. Ён перакананы, што заходнія СМІ падаюць інфармацыю пра Крым і Расію скажонай. Апроч таго, музыка падкрэсліў, што не баіцца санкцый у сувязі з канцэртамі ў Крыме.

Фота: cont.ws

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі