Былых кіраўнікоў "Белкамунмаша" падазраюць у злоўжываннях на 300 млн

Некалькіх былых кіраўнікоў упраўляючай кампаніі холдынга "Белкамунмаш" падазраюць у здзяйсненні фіктыўнай здзелкі на суму каля 300 млн рублёў. Праваахоўныя органы атрымалі дадзеныя. што ў снежні 2014 года выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара і намеснік гендырэктара аформілі, нібыта, адгрузку тралейбусаў у межах дамоваў, якія былі заключаныя падчас правядзення дзяржаўнай закупкі з прадпрыемствам "Мінсктранс". Аднак на самой справе прадуцыя не пастаўлялася.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, за "паспяховае выкананне" плану па продажу прадукцыі прадпрыемства некаторым супрацоўнікам былі выплачаныя неабгрунтаваныя прэміі. У выніку, страты склалі сотні мільёнаў рублёў.

Распачатая крамінальная справа. Артыкул — "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула нанясенне стратаў у буйным памеры". Былым кіраўнікам прадпрыемства пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі