Былыя сілавікі пракаментавалі заяву МУС пра тэракт

Былыя сілавікі пракаментавалі заяву МУС пра тэракт

Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў дала каментар Радыё "Свабода" па заяве МУС наконт прадухілення тэракту.

Як распавядала Еўрарадыё, прэс-служба МУС заявіла, што ўначы затрымалі мужчыну, які рыхтаваў тэракты ў Мінску і Печах. Пры гэтым міліцыя паведаміла, быццам сляды гэтай падрыхтоўкі вядуць да аб'яднання былых сілавікоў. Раней менавіта гэтая ініцыятыва папярэдзіла пра магчымы тэракт на Дзень Волі.

"Мы сарвалi планы ўладаў па ажыццяўленні тэракту. У адказ у яго падрыхтоўцы абвiнавацiлi нас. Галоўнае, што мы захавалi жыццi людзей", — так у ініцыятыве пракаментавалі паведамленне МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі