ЦАХАЛ: яшчэ чацвёра ізраільскіх закладнікаў загінулі ў Газе
Сцяг Ізраіля
Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што пацвердзілі смерць яшчэ чатырох закладнікаў, выкрадзеных ХАМАС 7 кастрычніка, піша ВВС.
У заяве ЦАХАЛ гаворыцца, што ўсе чацвёра былі забітыя падчас ізраільскай аперацыі на поўдні сектара Газа. Баевікі ўсё яшчэ ўтрымліваюць іх целы. Усе забітыя — мужчыны, ім ад 51 да 85 гадоў.
Сярод загінулых — брытанска-ізраільскі грамадзянін. ХАМАС заяўляе, што ён загінуў у выніку ізраільскага ўдару. Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі праводзіць расследаванне, але пакуль нічога не казала пра яго вынікі.
Усе чацвёра закладнікаў былі выкрадзеныя 7 кастрычніка з кібуцаў недалёка ад сектара Газа.
Паводле звестак ізраільскіх уладаў, ХАМАС забіў каля 1200 чалавек і ўзяў у закладнікі яшчэ 251 чалавека падчас жорсткай тэрарыстычнай атакі на поўдзень Ізраіля. За час тыднёвага перамір'я ў лістападзе ўдалося вызваліць 105 мірных жыхароў. Каля 120 закладнікаў застаюцца зніклымі без вестак, многіх з іх ізраільскія афіцыйныя асобы лічаць загінулымі.
У адказ на гэты жорсткі напад Ізраіль пачаў ваенную кампанію па знішчэнні ХАМАС. Паводле Міністэрства аховы здароўя Газы (ім кіруе ХАМАС), як мінімум 36 470 чалавек загінулі ў сектары Газа за месяцы баявых дзеянняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.