Цапкала прапануе свой план галасавання на выбарах-2025

Валерый Цапкала каля ЦВК, архіўнае фота

Валерый Цапкала каля ЦВК, архіўнае фота

Валерый Цапкала прапануе свой план на выбары-2025. На яго думку, "трэба будзе падтрымліваць любога" альтэрнатыўнага кандыдата.

“А калі з’явіцца які-небудзь чалавек, які апынецца не баязліўцам, які-небудзь беспрацоўны, "бомж" і гэтак далей, то такога ў першую чаргу трэба будзе падтрымліваць", — заяўляе Цапкала.

Гэты рэцэпт вельмі нагадвае расійскае "разумнае галасаванне", калі прыхільнікі Навальнага заклікалі галасаваць за каго заўгодна, абы не за партыю "Адзіная Расія".

У дэмакратычных сілах, якія пакінулі Беларусь, на цяперашні час пераважае стратэгія ігнаравання выбарчай кампаніі 2025 года.

У тым жа інтэрв’ю Цапкала кажа, што Беларусь наўрад ці прыме ўдзел у вайне супраць Украіны, а таксама што Лукашэнка нібыта знаходзіцца на гарманальных прэпаратах, мае тромбаўтварэнне і ў любы момант можа трапіць у шпіталь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі