Цела прэзідэнта Іслама Карымава накіравалі самалётам у Самарканд

Цела прэзідэнта Іслама Карымава накіравалі самалётам у Самарканд

Труна з целам прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава адпраўленая з Ташкенту самалётам у яго родны горад Самарканд. Там у суботу, 3 верасня, адбудзецца пахаванне Карымава, пра смерць якога было афіцыйна абвешчана напярэдадні. У сувязі з гэтым у краіне абвешчаная трохдзённая жалоба.

Вуліцы Ташкента, па якіх раніцай рухаўся жалобны картэж, былі запоўненыя людзьмі. Яны закідвалі аўтамабілі кветкамі, перадае ВВС. Труна з целам Карымава была накрытая белым покрывам і нацынальным сцягам Узбекістана.

Паветраная прастора над Самаркандам закрытая для грамадзянскіх рэйсаў з пятніцы, самалёты перанакіроўваюцца ў Ташкент. Зачынены таксама і аэрапорт у Самаркандзе.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, смерць 78-гадовага Іслама Карымава канстатавалі 2 верасня ў 20.55 паводле мясцовага часу. Прычынай смерці названы інсульт.

Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Узбекістана прызначаны старшыня сената Нігматула Юлдашаў. Камісію па арганізацыі пахавання ачоліў прэм’ер Шаўкат Мірзіёеў, якога называюць найбольш верагодным пераемнікам Карымава.

Беларускую дэлегацыю на цырымоніі пахавання ўзначаліць прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі