Целы ўсіх загінулых пры авіякатастрофе ў Шарамеццева дасталі з самалёта

Целы ўсіх загінулых пры авіякатастрофе ў Шарамеццева дасталі з самалёта

Аператыўныя службы дасталі з самалёта Sukhoi SuperJet 100 у Шарамеццева целы ўсіх загінулых, перадае ТАСС. Большасць з іх дастаўленыя ў морг судовай экспертызы ў Маскве для апазнання і экспертыз.

У лякарнях застаюцца яшчэ дзевяць чалавек, 14 атрымалі меддапамогу амбулаторна. Сярод шпіталізаваных — тры з пяці чальцоў экіпажу. Яшчэ адзін бортправаднік загінуў.

Увечары 5 траўня ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева самалёт Sukhoi SuperJet 100, які ляцеў рэйсам Масква — Мурманск, здзейсніў аварыйную пасадку і загарэўся. На борце было 78 чалавек, 41 з іх загінуў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі