Цэнтр Каперніка ў Варшаве (фотарэпартаж)

Кажуць, падобны цэнтр ў Бостане ў некалькі разоў большы па плошчы, а па змесце - падобны. Сэнс музея ў тым, каб цікава і пазнавальна пабавіць дзень усёй сям'ёй, таму што тут ёсць экспанаты і атракцыёны для ўсіх узростаў.

Можна і пагуляцца "мазгамі" (хто больш расслабіцца, той пераможа!), можна і паразбіраць-пазбіраць чалавека па "запчастках" (вялікі макет чалавечага цела і яго органаў), таксама паглядзець, колькі вады ўтрымлівае твой арганізм, намаляваць партрэт сябра пры дапамозе дзіўных аптычных прыбораў і шмат-шмат чаго яшчэ.

На выхадзе можна набыць навукова-папулярныя гульні для дзяцей, галаваломкі і іншыя забаўкі "для мазгоў". А ў чэрвені 2011 года ў цэнтры Каперніка адчыніцца планетарый.


Для тых, хто жадае наведаць гэты цэнтр у Варшаве:  ён знаходзіцца па адрасе ul. Wybrzeże Kościuszkowskie 20, кошт квітка ад 13 да 22 злотых, а працуе цэнтр ад 9 да 19 гадзіны ва ўсе дні, акрамя панядзелка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі