Цэнтрвыбаркам даў адлуп паплечнікам Бондаравай
Выбары, ілюстрацыйнае фота
Цэнтрвыбаркам стаў чарговай мішэнню паплечнікаў вядомай прапагандысткі Вольгі Бондаравай.
Яны запатрабавалі, каб выбарчыя бюлетэні друкаваліся па-руску. Аднак афіцыйны адказ дужа расчараваў прыхільнікаў "рускага свету"
"Згодна з артыкуламі 33 і 72 Выбарчага кодэкса бюлетэні друкуюцца на рускай і беларускай мовах. Форма і змест бюлетэня па выбарах прэзідэнта вызначаецца ЦВК. 23 снежня Цэнтральнай выбарчай камісіяй было прынята калегіяльнае рашэнне аб друку бюлетэня па-беларуску", — гаворыцца ў адказе.
Змагары з беларускай мовай вінавацяць "нейкія ўнутраныя сілы" ва ўшчымленні рускамоўных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.