Цэнтрвыбаркам "засакрэціў" колькасць выбаршчыкаў у Беларусі

Цэнтрвыбаркам "засакрэціў" колькасць выбаршчыкаў у Беларусі

ЦВК хавае не толькі імёны сябраў выбаркамаў, але і колькасць выбаршчыкаў. Гэтая інфармацыя дагэтуль не апублікаваная.

Менавіта па колькасці выбаршчыкаў можна было б ацаніць актуальнае дарослае насельніцтва Беларусі — пасля хвалі эміграцыі ды пандэміі каранавіруса.

Важная колькасць выбаршчыкаў і для падвядзення афіцыйных вынікаў рэферэндуму. Для прыняцця паправак у Канстытуцыю недастаткова набраць 50+% галасоў ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі — трэба, каб гэта было 50+% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Канстытуцыйны рэферэндум прызначаны на 27 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі