Цэны на нафту знізіліся пасля няўдалых перамоваў у Катары
Саміт нафтаздабыўных краін у Катары закончыўся безвынікова. Пасля гэтага сусветныя цэны на нафту рэзка пайшлі ўніз.
У першыя хвіліны таргоў на Лонданскай біржы ICЕ кошт нафты маркі Brent знізіўся амаль на 7% — да 40,16 долара за бараль. Кошт нафты маркі WTI таксама панізіўся на прыблізна на 7%, перадае Бі-Бі-Сі.
Меркавалася, што на перамовах у Досе краіны-ўдзельніцы саміту дамовяцца пра скарачэнне ўзроўню здабычы нафты. Гэта паўплывала б на павышэнне коштаў на яе. Аднак Іран, які нядаўна вярнуўся на сусветны нафтавы рынак пасля адмены шматгадовых санкцыяў, адмовіўся зніжаць нафтаздабычу і не прыслаў міністра нафтаздабываючай галіны на саміт.
Пры адсутнасці Ірана Сірыя паведаміла, што таксама не гатовая скараціць аб'ёмы здабычы нафты.
Цэны на нафту апошнія некалькі тыдняў раслі. Часткова гэта тлумачыцца чаканнямі таго, што перамовы ў Катары могуць прывесці да зніжэння яе здабычы.