Цэны ў гатэлях для беларусаў выраслі ў 2 разы
З 8 студзеня беларусы плацяць за нумар столькі, колькі і замежнікі. Аднак адміністратары запэўнілі Еўрарадыё, што наведнікаў менш не стала. Старшы адміністратар гатэля “Спадарожнік” кажа Еўрарадыё, што цэны змяніліся ва ўсіх сталічных гатэлях акрамя “Турыста” і “Кастрычніцкай”. Цэны ўзляцелі адразу ж у два разы. Напрыклад, калі раней аднапакаёвы нумар каштаваў 37 тысяч для беларусаў і 79 тысяч для расіян, то зараз такі нумар ім абыйдзецца ў 79 тысяч. Еўрарадыё запыталася, навошта было ўводзіць адзіны тарыф.
Старшы адміністратар: Згодна з міжурадавай дамовай паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, даўно ўжо такое патрабаванне зрабіць адзіныя тарыфы як для расіян, так і для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Усе цэны зацвярджаў Мінгарвыканкам.
У “Спадарожніку” самыя танныя нумары па горадзе, бо гатэль не мае зоркавай катэгорыі. Напрыклад, у “Планеце” за нумар такога ж камфорту прыйдзецца заплаціць 142 тысячы. У розных гатэлях усталяваны розныя тарыфы.
Старшы адміністратар: У нас ёсць тарыф для замежнікаў і для жыхароў Беларусі і РФ. Напрыклад, у той жа “Планеце” ў іх адзіны тарыф: і РБ, і замежнікі, і расіяне - ўсё пад адзіным тарыфам. У “Арбіце” таксама, у “Юбілейцы”.
У “Спадарожніку” тарыф для замежнікаў даражэй толькі на 2 еўра, таму ў хуткім часе яны плануюць зрабіць адзіны тарыф для ўсіх. Па словах адміністратара, такі скачок цэн не спужаў нашых людзей, таму сёння ў гатэлі няма ніводнага вольнага месца.
У “Арбіце” Еўрарадыё сказалі, што з адзіным тарыфам ім будзе лягчэй працаваць і ў тым, што цэны падняліся ў 2 разы, няма нічога страшнага.
Адміністратар “Арбіты”: Беларусы раней аплочвалі нумар і бронь у першы дзень 50%, то зараз бронь не бярэцца. Калі браць нумары эканамічнага класа, то 179 тысяч 200 каштуе самы танны нумар.
Раней такі нумар каштаваў 84 тысячы. Дарэчы, самы дарагі нумар прэзідэнцкі “люкс” - 800 еўра. У гатэлі “Беларусь” з 8 студзеня ўвялі адзіны тарыф для жыхароў РБ і РФ. Зараз самы танны нумар для іх каштуе 120 тысяч, а для замежнікаў – 47 еўра.
Увядзенне адзінага тарыфу кранула толькі сталіцу. Напрыклад, у мазырскім “Мініеўра гатэлі” цэны істотна адрозніваюцца - амаль у тры разы. Калі беларус за нумар плаціць 44 тысячы 800 рублёў , то замежнік – 107 тысяч. Такая вялікая разбежка не спадабалася прадстаўніку швейцарскай амбасады, і ён пакінуў заўвагу ў кнізе. Адміністрацыя спачатку занервавалася, але пасля таго, як дазналася, што аналагічны запіс ён пакідае ў кожным беларускім гатэлі, супакоілася.