Чацвёрты раз за год затрымалі экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну

Наталля Дуліна / TUT.by
Наталля Дуліна / TUT.by

Сілавікі зноў затрымалі экс-выкладчыцу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта  і сябру Каардынацыйнай рады Наталлю Дуліну.

У тэлеграм-канале сілавікоў з'явілася "пакаяльнае" відэа з ёй. Жанчыне пагражаюць крымінальнай справай па некалькіх артыкулах КК, але афіцыйных каментароў пакуль няма.

Дуліна кажа, што яе затрымалі 3 кастрычніка 2022 года за інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню" (Еўрарадыё). Таксама яна заяўляе, што ўдзельнічала ў "несанкцыянаваных мерапрыемствах".

На відэа бачна, што дома ў Дулінай адбыўся ператрус.

Гэта чацвёртае затрыманне экс-выкладчыцы МДЛУ за 2022 год.

Наталля Дуліна — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы. У 2020-м яна падтрымала страйк і пратэсты студэнтаў. Тады ж яе асудзілі на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і звольнілі з універсітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі