Чалавека з рыдлёўкай у баранавіцкіх кар’ерах чакае вялізарны штраф

Экалагічная служба Баранавіцкага раёна забараняе самавольную здабычу пяску. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага тамтэйшага карэспандэнта Алеся Літоўчука: “Ужо і пяску у Баранавіцкім раёне саматужна накапаць нельга. Калі хто прыедзе у які-небудзь з кар'ераў нават з тачкаю, за пясок давядзецца заплаціць. Інакш вялізарныя штрафы.

Для тых, хто будуецца, пясок насамрэч становіцца залатым. Самы танны пакуль - у кар'еры Казловічы - каля трох з паловай тысяч рублёў за кубаметр. Каб прывезці яго ў горад, трэба аддаць яшчэ 90-120 тысяч рублёў".


Ад сябе дадам, што мяне не здзівіць, калі неўзабаве баранавіцкія ўлады кінуць прадаваць родную зямлю і возьмуцца за нашмат больш выгодны гандаль родным паветрам. Мікалай Карняйчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі