Чаму беларусы і ўкраінцы не разумеюць адно аднаго? Стрым з Генадзем Коршунавым
Генадзь Коршунаў / Еўрарадыё
"Пастка відавочнасці": нам здавалася, што мы з украінцамі адно аднаго ведаем як аблупленых. Столькі гадоў разам і побач! Але 2020 год паказаў, што ўкраінцы не разумеюць беларусаў. А ў 2022-м, калі з беларускай тэрыторыі ва Украіну пачалі ляцець ракеты, стасункі паміж "намі" і "імі" канчаткова сапсаваліся.
Чаму беларусы і ўкраінцы крытычна ставіліся да пратэстаў адно аднога? Чаму ва Украіне Лукашэнка доўгі час быў самым папулярным замежным палітыкам? Чаму дэмсілы доўга не маглі "выпрацаваць пазіцыю" па Крыме, а Ціханоўская дагэтуль адграбае за "мудрага Пуціна"? Размаўляем пра гэта са старшым экспертам Цэнтра новых ідэяў, доктарам сацыялогіі Генадзем Коршунавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.