Чаму Лукашэнка не пайшоў з Пуціным на турнір па самба?
“Працоўную сустрэчу” правялі 22 жніўня ў Сочы кіраўнікі Беларусі і Расіі. Праўда, што канкрэтна абмяркоўвалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, невядома. Вядома толькі, што ва ўзаемаадносінах паміж нашымі краінамі ёсць нязначныя “шурпатасці” і старыя праблемы і што анансаванага сумеснага вечаровага пахода Пуціна і Лукашэнкі на міжнародны турнір па самба не адбылося.
Якія пытанні абмяркоўвалі кіраўнікі Беларусі і Расіі падчас двухбаковых перамоў? Ці не стала адмова Аляксандра Лукашэнкі пайсці з Уладзімірам Пуціным на турнір па самба рэакцый на вынік гэтых перамоў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.