Чаму Лукашэнка ўпарта трымаецца за сваё кавід-дысідэнцтва?
Ад самага пачатку Лукашэнка назваў пандэмію COVID-19 “псіхозам” і раіў лячыцца лазняй, трактарам і гарэлкай з козамі. З таго часу гэты “псіхоз” забраў жыцці ў тысяч беларусаў, але ў барацьбе з ім беларускі рэжым упарта вядзе краіну “сваім шляхам”. І чыноўнікі ад медыцыны (дый не толькі) не маюць смеласці выказаць нязгоду.
Што прымушае Лукашэнку так упарта трымацца за сваё кавід-дысідэнцтва? Адкуль у чыноўнікаў такі запас цярплівасці? “Раскопкі” Генпракуратуры, заклікі пазбаўляць грамадзянства “ўцёклых” і ўсё новыя “экстрэмісцкія тэлеграм-фармаванні" — ці прывядзе гэта да “народнага адзінства”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.