Чаму толькі байкот выбараў дапаможа апазіцыі зберагчы рэпутацыю?

Чаму толькі байкот выбараў дапаможа апазіцыі зберагчы рэпутацыю?

Практычна ўсе апазіцыйныя (і не надта) партыі і рухі заявілі пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Формы ўдзелу прапануюцца самыя розныя — ад "ісці да канца" да "арганізацыі пратэстаў". Але ў любым выпадку гэта прадугледжвае ўдзел у выбарчай кампаніі. Пра байкот калі і кажуць, дык толькі асобныя грамадскія актывісты.


Чаму ўдзел апазіцыі ў выбарах пойдзе на карысць уладзе? Які сэнс у байкоце, калі на яго арганізацыю ні ў кога няма патрэбных рэсурсаў? Чаму абранне адзіным кандыдатам ад апазіцыі Паўла Севярынца прывядзе да развалу кааліцыі дэмсіл?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук, палітычны аналітык Павел Усаў.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі