Чаму з лідара гурта “Dzieciuki” Дзянісава робяць экстрэміста?

Чаму з лідара гурта “Dzieciuki” Дзянісава робяць экстрэміста?

Гродзенскага журналіста-фрылансера, удзельніка гурта “Dzieciuki” Алеся Дзянісава вінавацяць у “распаўсюдзе экстрэмізму”. Адміністрацыйную справу па адпаведным артыкуле распачалі супраць Дзянісава гродзенскія праваахоўнікі. Прычынай нібыта сталі рэпосты двух відэа з забароненай старонкі анархістаў “Революционное действие”. Разгляд адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава прызначаны на 2 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Што “экстрэмісцкага” было ў відэа анархістаў, якія перапосціў Дзянісаў? Што стала з ранейшым абвінавачваннем Дзянісава ў паклёпе? Ці могуць такія рэпосты стаць падставай для адміністрацыйнай справы? Ці сапраўды прычына пераследу Дзянісава — у тых рэпостах нібыта экстрэмісцкага відэа? Што пагражае Дзянісаву ў выпадку прызнання яго віны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць удзельнік гурта “Dzieciuki”, журналіст-фрылансер Алесь Дзянісаў і кіраўнік юрыдычнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

У эфіры Еўрарадыё удзельнік гурта “Dzieciuki”, журналіст-фрылансер Алесь Дзянісаў і кіраўнік юрыдычнай службы БАЖ Алег Агееў.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі