Чарговага лаўрэата конкурсу “Тэлевяршыня” звольнілі з БТ пасля візіту сілавікоў

Белтэлерадыёкампанія / currenttime.tv
Белтэлерадыёкампанія / currenttime.tv

Днямі сілавікі прыйшлі ў студыю Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9 і вывелі адтуль у кайданках рэжысёра Андрэя Пінчука, паведамляе БАЖ.

Паводле звестак арганізацыі, абышлося без затрымання, але працу Пінчук пасля гэтага інцыдэнту страціў. Андрэй Пінчук — адзін з самых дасведчаных тэлерэжысёраў трансляцый. Сярод іншага ён уладальнік прафесійнай прэміі “Тэлевяршыня-2012” у намінацыі "Найлепшы рэжысёр спартыўных трансляцый" за паказ матчаў Лігі чэмпіёнаў з удзелам футбольнага клуба БАТЭ.

Таксама з'явілася інфармацыя пра затрыманне экс-менеджаркі тэлеканала “Беларусь 2” Вольгі Гладкай. Яна звольнілася з тэлеканала ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць свае сілы ў ІТ.

7 сакавіка ў затрыманай экс-журналісткі адбыўся першы допыт. Яшчэ праз два дні ёй выставілі абвінавачанне аа ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Вядома, што цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні сілавікі затрымалі экс-супрацоўніка тэлеканала СТБ Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай Вікторыяй. Калегі кажуць, што затрыманне можа быць звязанае з тым, што Баяровіч калісьці супрацоўнічаў з Беларускім расследвальніцкім цэнтрам, які цяпер у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі