Экс-супрацоўніка СТБ затрымалі ў Мінску разам з жонкай
Затрыманне Дзмітрыя Баяровіча / кадр з відэа
14 сакавіка ў Мінску сілавікі затрымалі фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку Вікторыю, паведамляе ПЦ "Вясна". Відэа затрымання ў раёне Новая Баравая трапіла да праваабаронцаў.
На відэа бачна, як на хлопца, які выйшаў на вуліцу з пад'езда ў 8:11, накінуліся сілавікі і паклалі яго на зямлю. Потым да Баяровіча выбегла яго жонка, якую таксама затрымалі. Пасля гэтага сілавікі разам з затрыманымі пайшлі ў кватэру, дзе пазней адбыўся ператрус.
Праз 10 хвілін (у 8:22) сілавікі вывелі Дзмітрыя і пасадзілі ў бусік. Яшчэ праз 40 хвілін вывелі і яго жонку, якую таксама пасадзілі ў бусік і кудысьці павезлі.
Паведамляецца, што раней Баяровіч працаваў на СТБ, але ў 2021 годзе звольніўся адтуль.
"Па маёй інфармацыя, за апошнія дні затрымалі як мінімум трох былых супрацоўнікаў дзяржТБ", — паведаміў прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі, каментуючы гэтае затрыманне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.