“Чарнобыльскі шлях-2019” — якім ён будзе?
8 красавіка прадстаўнікі аргкамітэта па правядзенні жалобнага шэсця з нагоды аварыі на ЧАЭС падалі заяўку ў Мінгавыканкам на правядзенне акцыі “Чарнобыльскі шлях-2019”.
У якім фармаце плануецца правесці сёлета “Чарнобыльскі шлях”? Ці ёсць у заяўнікаў акцыі сродкі на аплату паслуг міліцыі ды іншых служб? Да якіх надзённых праблем хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці арганізатары "Чарнобыльскага шляху" падчас сёлетняга шэсця?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і адзін з лідараў Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.