“Часам не да законаў”: як гэты падыход працуе падчас выбараў — эфір

Міхаіл Кірылюк

Міхаіл Кірылюк

15Беларусь працягвае жыць у парадыгме “иногда не до законов”. Прычым гэта ідзе не ад нейкіх маргіналізаваных асоб ці суб’ектаў — так сябе паводзіць дзяржава Беларусь на чале з Лукашэнкам, яго хаўруснікамі і сілавікамі. І ў гэты  час яны ладзяць нешта пад назвай “прэзідэнцкія выбары”. Каб усё “было паводле закона” і Лукашэнка “законна” працягнуў кіраваць краінай. У той час, калі матэрыялы з доказамі яго злачынстваў перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд.

Ці варта чакаць сюрпрызаў ад выбарчага рытуалу, які ладзяць для Лукашэнкі, і што азначае агучаная пазіцыя Еўрапарламента датычна гэтага выбарчага фарса ? Ці варта Лукашэнку чакаць ордара з Гаагі і што гэта для яго мяняе? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” і як на беларусаў адбіваюцца змены ў міграцыйнай палітыцы краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сябра Каардынацыйнай рады з фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” Міхаіл Кірылюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі