Чатыры артыкулы і падрапаная рука: жывы эфір са Змітром Паліенкам

Чатыры артыкулы і падрапаная рука: жывы эфір са Змітром Паліенкам

У мінулы раз анархіст і былы палітвязень Зміцер Паліенка прыходзіў у студыю Еўрарадыё амаль роўна год таму — 25 кастрычніка 2018 года. Тады хлопец толькі выйшаў з калоніі, правёўшы за кратамі два гады. Сёння мы пабачым яго пасля “чарговых” васьмі месяцаў у СІЗА і “чарговага” прысуду па крымінальнай справе.

Суд над Паліенкам нагадваў драматычны серыял — тут была і спроба ўскрыць вены, і патасоўка анархістаў з міліцыяй, і прапанова дзяўчыне пабрацца шлюбам. А скончылася ўсё абвінаваўчым прысудам і вызваленнем проста ў судовай залі. 

Ці моцна нешта змянілася на Валадарцы за апошні год? Якімі былі абставіны затрымання і што казалі міліцыянты? Якое стаўленне было да анархіста ў турэмных сценах? Ці можа падсудны паўплываць на рашэнні суддзі? І, нарэшце, як правільна зрабіць прапанову любай дзяўчыне проста з клеткі ў судовай залі? На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Зміцер Паліенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі