Чайчыц: мая ідэя без фанабэрыі: будуй сваю гаспадарку — ад фундамента да зорак!
Алесь Чайчыц / Еўрарадыё
9 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады БНР, публіцыст, былы актывіст беларускай дыяспары ў Маскве і Вялікабрытаніі Алесь Чайчыц.
Жыць, ствараць, не перашкаджаць іншым, але і каб не перашкаджалі табе наводзіць парадак на сваім кавалку зямлі, у сваёй гаспадарцы — у гэтым дробна-буржуазным падыходзе прыхаваныя ліберальныя каштоўнасці беларусаў. Якія цэняць парадак ва ўсім і законнасць, перакананы Алесь Чайчыц.
Пра тое, як у беларусаў звязаныя парадак на зямлі і мара пра зоры, чым беларускі погляд з Расіі адрозніваецца ад беларускага погляду з Захаду на будучае Беларусі і пра важнасць нацыянальных адметнасцяў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чайчыцам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.