Чым адкажа Еўрасаюз Мінску на ўзмацненне “міграцыйнага шантажу”?
У панядзелак, 8 лістапада, у сацсетках з’явілася відэа, як “турысты” з Сірыі, Ірака ды іншых краін вялізнай калонай рушаць у бок польскай мяжы. Ужо вядома, што Польшча не краіна іх мары і там яны спыняцца не плануюць. Практычна ўсе гэтыя “турысты” не хаваючыся кажуць, што іх шлях ляжыць у Германію.
Як доўга Еўропа будзе дастаткова лагодна рэагаваць на шантаж мігрантамі? Ці прымусіць Лукашэнка еўрапейцаў сесці з ім за стол перамоваў? Навошта Ціханоўскую запрасілі ў Берлін і ці будзе карысць ад канферэнцыі ў Вене? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.