Чым дрэнны "Водны шлях E40" за 3 хвіліны: кароткае відэа ад эколагаў
Эколагі з Беларусі, Украіны і Польшчы пратэстуюць супраць праекта "Водны шлях E40". На іх думку, рэстаўрацыя шляху "З варагаў у грэкі" нанясе непапраўную шкоду экалогі, і, у прыватнасці, Прыпяці — апошняй вялікай ракі ў Еўропе, якая захавалася ў стане, блізкім да натуральнага.
Да таго ж, гістарычны гандлёвы шлях ніколі не праходзіў па Прыпяці.
Эколагі вырашылі патлумачыць, чым дрэнны "Водны шлях E40". На гэта ім хапіла трох хвілінаў: