Чыноўніцам Гомеля на 8 сакавіка падарылі паход у СПА-салон за кошт бюджэту

Гомельскім чыноўніцам падарылі паход у парылку, ілюстрацыйнае фота

Гомельскім чыноўніцам падарылі паход у парылку, ілюстрацыйнае фота / старонка СПА-салона ў фэйсбуку

Чыноўнікі Гомельскага гарвыканкама аплацілі падарункі для сваіх калег на 8 сакавіка з гарадскога бюджэту.

1500 рублёў з гарадскога бюджэту было вылучана на падарункавыя сертыфікаты для супрацоўніц-жанчын. Звесткі пра гэта журналісты "Флагштока" выявілі ў тэрміновым тэндары.

На гэтую суму планавалася да 4 сакавіка купіць 50 сертыфікатаў для "аказання паслугі ў фіта-парыльні". Кожны падарункавы сертыфікат павінен каштаваць 30 рублёў. Умова тэндару: парыльня абавязкова павінная размяшчацца ў Цэнтральным раёне Гомеля.

Як заўважылі журналісты, пошук паказвае толькі адну такую ўстанову ў Гомелі. Гэта СПА-салон недалёка ад гарвыканкама. У салоне прапануюць набор сертыфікатаў на розную суму. Найбольш блізкі да заяўкі гарвыканкама сертыфікат каштуе 31 рубель. У яго ўваходзяць паўтарагадзінны сеанс "усё ўключана" ў фіта-парыльні "кедравая бочка" з двума заходамі і адпачынак з травяной гарбатай.

Чыноўніцам Гомеля на 8 сакавіка падарылі паход у СПА-салон за кошт бюджэту
Дакументацыя Гомельскага гарвыканкама / goszakupki.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі