Чыноўнік: салому ператварылі ў грошы, ператворым у грошы і камяні

У Свіслачы з’явяцца “каменныя” грошы. Чарговую крыніцу для папаўнення мясцовага бюджэту знайшоў старшыня мясцовага райвыканкаму Алег Таргонскі. Пасля арганізацыі продажу на Захад саломы, якая дагэтуль папросту гніла на калгасных палетках, Таргонскі звярнуў увагу і на ўскрайкі палёў ды лясы, літаральна заваленыя камянямі. Менавіта абчасаныя свіслацкія валуны ды жвір маюць знайсці свайго пакупніка ў Еўропе.

Алег Таргонскі: “Вось салому ператварылі ў грошы — ёсць задума ператварыць у грошы і камяні. Нашая зямелька іх выціскае. Пазбіраць тыя, якія ёсць у раёне: лес засмечаны, на ўскрайках палёў ляжаць тыя бурты камянёў. Гэтыя збяруць — я думаю, мне на некалькі гадоў хопіць! Сёння для сельгастэхнікі створаная стабільная крыніца даходаў. Ён сёння заробак і падаткі плаціць будзе толькі з гэтага. А ўсе астатнія нейкія грошы за паслугі будуць на развіццё”.

Кіраўнік раёну перакананы, што і камяні — не апошняе, што можа прапанаваць сёння Свіслаччына. А таму мае і далейшыя амбітныя планы:

Алег Таргонскі: “Тое, што мы жывем, трэцяя частка нацыянальнага парку “Белавежская пушча” на тэрыторыі раёну — Кландайк дакладна! Браць і золата здабываць! І грыбы, і тыя ж ягады, якіх тут мора. Ну і, вядома ж, няма пытанняў, аграэкатурызм, і гэтак далей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі