Чыноўнікі больш не могуць нагружаць настаўнікаў, але могуць ім “рэкамендаваць”

Чыноўнікі больш не могуць нагружаць настаўнікаў, але могуць ім “рэкамендаваць”

У Мінадукацыі вызначыліся, чым мусіць займацца настаўнік, а чым — не. Гэта прапісана ў новай пастанове міністэрства. Новым дакумент мусіць пазбавіць настаўнікаў ад залішняй нагрузкі і неўласцівай працы. А таксама забараняе школам удзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяць староннія арганізацыі.

Але, як высвятляем у адным з раённых аддзелаў адукацыі Гомельскай вобласці, мясцовыя чыноўнікі ад адукацыі могуць проста “рэкамендаваць” школе. Напрыклад, узяць удзел у мерапрыемствах старонняй арганізацыі.

“Ёсць мерапрыемствы, якія ўзнікаюць спантанна. Напрыклад, нейкая арганізацыя мае юбілейную дату і яны хочуць правесці конкурс сачыненняў. Тады арганізацыя звяртаецца з лістом у аддзел адукацыі, і мы пасля рэкамендуем школам удзельнічаць ці не. Але гэта вырашае школа. Але гэта толькі рэкамендацыя, калі гэта конкурс, напрыклад, малюнкаў, то школы падключаюцца. А калі ў іх перагрузка мерапрыемстваў, то не. Гэта вырашае кіраўнік школы”.

Паказальна, што калі летась школьніца з Маладзечна загінула на полі на прыборцы бульбы, паездка таксама была рэкамендаваная мясцовымі чыноўнікамі ад адукацыі. А Мінадукацыі гэта забараняла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі