Чыстасердава: актыўнасць і ўнутраная адказнасць за сябе і краіну — мая ідэя

Чыстасердава: актыўнасць і ўнутраная адказнасць за сябе і краіну — мая ідэя

30 красавіка госць Еўрарадыё — арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў” Ганна Чыстасердава.


Праграму з Ганнай Чыстасердавай мы запісвалі да таго, як пандэмія каранавіруса ахапіла Беларусь. Ганна не адзін раз падчас размовы казала пра неабходнасць займаць актыўную грамадскую пазіцыю, наракала на нерашучасць беларусаў у адстойванні сваіх правоў. Па словах Ганны, нам найперш трэба пазбавіцца абыякавасці і не чакаць, пакуль “дзяржава” зробіць для нас тое, што нам і самім па сілах зрабіць. А потым краіну напаткаў лёс суседзяў і стала зразумела, што перамагчы каранавірус мы зможам толькі разам, калі кожны будзе рабіць для гэтага хоць нешта. Арт-дырэктар прыняла годнае рашэнне: аддала галерэю сучаснага мастацтва пад хаб, дзе валанцёры ініцыятывы “ByCovid-19 — дапамога лекарам Беларусі” збіраюць пасылкі з дапамогай лякарням.


Пра тое, як неабыякавасць і грамадская актыўнасць звязаныя з беларускай нацыянальнай ідэяй і як нам да сваёй ідэі “дарасці”, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Ганнай Чыстасердавай.

Трансляцыю можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter. Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і Грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

 

Нацыянальная ідэя

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі