Ці атрымалася ў Лукашэнкі напалохаць НАТА — эфір з Карбалевічам
Сёлета 9 траўня выдалася насычаным на падзеі днём. Спачатку, адзначаючы Дзень Перамогі, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка выступілі з прамовамі падчас парадаў. І калі прамова Пуціна была не менш шэрай, чым ён сам, то Лукашэнка з нейкага перапуду асмялеў і накінуўся з пагрозамі на “калектыўны Захад” і НАТА. У гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зрабіў падарунак “нашчадкам пераможцаў” і ўвёў ленд-ліз для Украіны і краін Усходняй Еўропы. А лідары G7 паабяцалі прыцягнуць да адказнасці Пуціна І Лукашэнку за вайну ва Украіне.
Што надало Лукашэнку смеласці і што насамрэч хаваецца за яго пагрозамі Захаду? Ці атрымаецца ў G7 прыцягнуць Пуціна і Лукашэнку да адказнасці за вайну ва Украіне? Ці сапраўды ленд-ліз можа пераламаць хаду вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.