Ці атрымалася ў рэжыму перамагчы салідарнасць і зламаць беларусаў — эфір
Аляксей Лявончык
Днямі кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык пачаў публікаваць справаздачы пра зробленае цягам 2024 года. Паводле яго інфармацыі, 1 мільён 28 тысяч еўра выдаткавалі на рэабілітацыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Таксама пачалі працаваць 8 шэлтараў у 3 краінах, якія прымаюць былых палітвязняў на рэабілітацыю. 263 палітзняволеныя прайшлі лекаванне пасля вызвалення. І гэта не ўсё.
Якія вынікі працы фонду BYHELP і ці атрымалася ў спецслужбаў перашкодзіць працы фонду? Ці павялічыліся патрэбы ў дапамозе за апошні час і ці атрымліваецца знаходзіць грошы пад гэтыя патрэбы? Што плануе фонд рабіць у 2025 годзе, якія новыя кірункі плануюцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.