Ці будзе “Чарнобыльскі шлях”, калі заяўнікі не аплацяць міліцыю?

Ці будзе “Чарнобыльскі шлях”, калі заяўнікі не аплацяць міліцыю?

Мінгарвыканкам задаволіў заяўку арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” і дазволіў жалобнае шэсце ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай каплічкі ў парку “Дружбы народаў”. Але адхіліў прапанову заяўнікаў сваімі сіламі забяспечыць парадак падчас шэсця. Адпаведна, арганізатары мусяць заплаціць міліцыі за ахову парадку амаль 4 тысячы долараў.

Чаму арганізатары “Чарнобыльскага шляху-2019” не згодныя плаціць міліцыі за ахову парадку падчас жалобнага шэсця? Ці магчыма дамовіцца, каб міліцыя падчас акцыі працавала без дадатковай аплаты? Што будзе, калі дамовіцца з міліцыяй і гарадскімі ўладамі ў арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” не атрымаецца?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі