Ці будзе Украіна помсціць Мінску за дапамогу расійскім агрэсарам — стрым
Паводле інфармацыі “незалежнай беларускай выведкі”, тэрыторыю Беларусі пакінула каля 80 адсоткаў расійскага войска, якое было тут на момант пачатку вайны з Украінай. Тым не менш з’ехалі не ўсе і па-ранейшаму з’яўляецца інфармацыя, што з тэрыторыі нашай краіны расіяне працягваюць ракетны абстрэл Украіны, а з беларускіх аэрадромаў у бок украінскіх гарадоў лятуць расійскія самалёты.
Ці застаецца небяспека новага ўварвання ва Украіну расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі? Ці ўяўляе пагрозу для Украіны беларускае войска? Чаму ўкраінскія вайскоўцы не адказваюць на ракетныя абстрэлы з тэрыторыі Беларусі і ці будуць помсціць у будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.