Ці была тэлеграма ад Пуціна з віншаваннямі з нагоды 2 красавіка?
Пакуль у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі цытуюць віншавальную тэлеграму з Крамля, у прэс-службе прэзідэнта Расіі не пацвярджаюць, што такая тэлеграма была адпраўленая ў Мінск. На афіцыйным сайце www.kremlin.ru ні слова пра віншаванне Аляксандру Лукашэнку (гл. фота сайту). Ні 2 красавіка, ні раней… У навінах за 2 красавіка на крамлёўскім сайце згадваецца толькі пра віншаванне прэзідэнта Расіі рускім габрэям у сувязі са святам Песах.
Пры гэтым БелТА са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта Беларусі паведаміла пра тэлеграму ад Пуціна, і нават цытуе тэкст гэтага загадкавага віншавання. “Гэты дзень сімвалізуе гістарычную роднасць нашых народаў.
Нарошчванне ўзаемавыгаднага, прагматычнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і перш за ўсё — у эканамічнай, здольнае зрабіць важкі ўнёсак у развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэальна спрыяць павышэнню ўзроўню дабрабыту грамадзянаў дзвюх краін”.
Нагадаем, Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання дзвюх краін яшчэ 31 сакавіка. “Спадзяюся, намі будуць знойдзеныя эфектыўныя і ўзаемапрымальныя рашэнні пытанняў беларуска-расійскай інтэграцыі на сучасным этапе”, — напісана ў пасланні прэзідэнта Беларусі.
Еўрарадыё дазванілася дзяжурнаму па Упраўленні прэс-службы і інфармацыі адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Там нам паведамілі, што пакуль не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра існаванне гэтай злашчаснай тэлеграмы. Пры гэтым дзяжурны выказаў меркаванне, што калі тэксту тэлеграмы няма на сайце прэзідэнта Расіі, наўрад ці яна ўвогуле ёсць.
Апошняя віншавальная тэлеграма Пуціна была адпраўленая ў Мінск напярэдадні навагодніх святаў.