Ці дакладна падлічаныя наступствы катастрофы на Астравецкай АЭС?
Паводле афіцыйных звестак, у выніку “максімальнай праектнай аварыі” не будзе нават неабходнасці ў абарончых мерапрыемствах. Фінскія адмыслоўцы па рэактары таго ж тыпу робяць аварыйны прагноз у 10 разоў горшы, чым беларускія атамшчыкі-аптымісты У Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей — АЎНА) разгледжаныя два варыянты аварыяў на Астравецкай АЭС. Першы — максімальная праектная аварыя (МПА, ultimate design-basis accident) — гэта гранічны выпадак тэхнічнай няспраўнасці, наступствы якога можна кантраляваць. Другі — пазапраектная аварыя. Гэта катастрофа, наступствы якой можна толькі прагназаваць.
Нас, натуральна, найбольш цікавіць пазапраектная аварыя. Такая, як 23 гады таму адбылася на Чарнобыльскай АЭС. Распавядае беларускі фізік, які папрасіў не называць сябе:
“У нас за ўвесь час адбыліся толькі дзве пазапраектныя аварыі. Першая — калі выбухнуў рэактар на адной з савецкіх падводных лодак. Другая — на Чарнобыльскай АЭС”.
У табліцы мы параўналі прагнозы па самых цяжкіх выкідах, змешчаныя ў Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Балтыйскай АЭС і Астравецкай АЭС, а таксама звесткі пра фактычны выкід падчас катастрофы на ЧАЭС:
Бачна, што наступствы пазапраектнай аварыі на Астравецкай АЭС могуць быць на парадак цяжэйшыя, чым на Балтыйскай АЭС. Але расійскія і беларускія эколагі ставяць пад сумнеў абедзве лічбы. Напярэдадні грамадскіх слуханняў па Астравецкай АЭС яны параўналі беларускі АЎНА з аналагічным дакументам па фінскай станцыі Фенавойма, што складаўся ў 2006 годзе. Пра тое, што атрымалася, распавядае старшыня ГА “Экодом” Ірына Сухій:
“Мы паглядзелі фінскі АЎНА. Рэактар там таго ж тыпу і прыкладна такой жа магутнасці. Фіны ў 10 разоў больш ацэньваюць. А наконт плошчы — яны кажуць, што да 1000 км2 можа трапіць пад выкід. А нашыя пішуць, што каля 300”.
Цяпер паглядзім, што ў АЎНА Астравецкай АЭС напісана пра выпраменьванне. У выніку “максімальнай праектнай аварыі” максімальная агульная эфектыўная доза складзе 0,108 мілізівертаў (мЗв), а доза апраменьвання шчытападобнай залозы — 1,7 мілігрэяў (мГр). На падставе чаго складальнікі АЎНА робяць наступныя высновы? Цытуем дакумент.
Цытата з АЎНА: “Такім чынам, у выніку МПА неабходнасць у правядзенні абарончых захадаў адсутнічае, бо разлічаныя прагназуемыя дозы апраменьвання не перавышаюць крытэраў для правядзення абарончых мерапрыемстваў (100 мЗв на ўсё цела і/ці 50 мГр на шчытападобную залозу за першыя 7 дзён пасля аварыі)”.
Магчымае выпраменьванне ў выніку пазапраектнай аварыі большае. Пры найгоршых метэаралагічных умовах максімальная агульная эфектыўная доза складзе 93,5 мЗв, а доза апраменьвання шчытападобнай залозы — 1500 мГр. Паводле змешчаных у АЎНА графікаў, выкід і апраменьванне пойдуць у накірунку Свіры і Паставаў:

Чарнобыльская АЭС (фактычны выкід) | Балтыйская АЭС (звесткі з АЎНА) | АЭС у Астраўцы (звесткі з АЎНА) | |
Самая цяжкая пазапраектная аварыя, выкід | I-131 – 1,8*1018 Бк; Cs-137 – 8,5*1016 Бк; Sr-90 – 1*1016 Бк; | Ks-133 - 104 Бк; I-131 – 5*1013 Бк; Cs-137 – 5*1012 Бк. | I-131 – 4,1*1014 Бк; Cs-137 – 1,7*1013 Бк; Sr-90 – 1,5*1012 Бк; |
Бачна, што наступствы пазапраектнай аварыі на Астравецкай АЭС могуць быць на парадак цяжэйшыя, чым на Балтыйскай АЭС. Але расійскія і беларускія эколагі ставяць пад сумнеў абедзве лічбы. Напярэдадні грамадскіх слуханняў па Астравецкай АЭС яны параўналі беларускі АЎНА з аналагічным дакументам па фінскай станцыі Фенавойма, што складаўся ў 2006 годзе. Пра тое, што атрымалася, распавядае старшыня ГА “Экодом” Ірына Сухій:
“Мы паглядзелі фінскі АЎНА. Рэактар там таго ж тыпу і прыкладна такой жа магутнасці. Фіны ў 10 разоў больш ацэньваюць. А наконт плошчы — яны кажуць, што да 1000 км2 можа трапіць пад выкід. А нашыя пішуць, што каля 300”.
Цяпер паглядзім, што ў АЎНА Астравецкай АЭС напісана пра выпраменьванне. У выніку “максімальнай праектнай аварыі” максімальная агульная эфектыўная доза складзе 0,108 мілізівертаў (мЗв), а доза апраменьвання шчытападобнай залозы — 1,7 мілігрэяў (мГр). На падставе чаго складальнікі АЎНА робяць наступныя высновы? Цытуем дакумент.
Цытата з АЎНА: “Такім чынам, у выніку МПА неабходнасць у правядзенні абарончых захадаў адсутнічае, бо разлічаныя прагназуемыя дозы апраменьвання не перавышаюць крытэраў для правядзення абарончых мерапрыемстваў (100 мЗв на ўсё цела і/ці 50 мГр на шчытападобную залозу за першыя 7 дзён пасля аварыі)”.
Магчымае выпраменьванне ў выніку пазапраектнай аварыі большае. Пры найгоршых метэаралагічных умовах максімальная агульная эфектыўная доза складзе 93,5 мЗв, а доза апраменьвання шчытападобнай залозы — 1500 мГр. Паводле змешчаных у АЎНА графікаў, выкід і апраменьванне пойдуць у накірунку Свіры і Паставаў:
"АЎНА Астравецкай АЭС"
Чытайце таксама:
Літва падрыхтавала каля 40 заўвагаў да беларускай справаздачы па АЭС
Самыя праблемныя месцы з афіцыйнай Справаздачы аб уздзеянні беларускай АЭС