Ці давяраюць ва Украіне сітуацыйнаму нейтралітэту Беларусі?
Гэты год быў складаным для беларуска-ўкраінскіх адносінаў: ад шпіёнскіх скандалаў да сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Украіны і падпісання шматмільённых кантрактаў.
Якія тэндэнцыі ў 2018 годзе дамінавалі ў двухбаковых адносінах Беларусі і Украіны? З якімі новымі выклікамі сёлета сутыкнуліся Мінск і Кіеў і ці здолелі іх пераадолець? Ці давяраюць ва Украіне “сітуацыйнаму нейтралітэту” Беларусі? Што чакае беларуска-ўкраінскія адносіны ў 2019 годзе?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра сусветнай палітыкі Яўген Магда і намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў арміі, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
У студыі Еўрарадыё - кіраўнік Цэнтра сусветнай палітыкі Яўген Магда і намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў арміі, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.