Ці гатовы Святы пасад “перагарнуць старонку” і прабачыць рэжыму — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Дыпламатычная місія ў Беларусі апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча прыпала на цяжкія часы ў адносінах паміж лукашэнкаўскім рэжымам і Святым пасадам, каталіцкімі (і не толькі) святарамі і шараговымі вернікамі. І тут не толькі пра затрыманні і прысуды па палітычна матываваных прычынах, але і практычна закрыты і адабраны ў вернікаў Чырвоны касцёл у Мінску. Тым не менш перад сваіх ад’ездам з краіны апостальскі нунцый сустрэўся 22 жніўня ў Мінску з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, а на наступны дзень — з Лукашэнкам. Пасля чаго нагаварыў рознага ў каментары лукашэнкаўскім прапагандыстам.

Якія сёння адносіны ў лукашэнкаўскага рэжыму і Каталіцкага касцёла, пра што сведчыць развітанне з апостальскім нунцыем на такім ўзроўні? Чым адметныя адносіны з іншымі канфесіямі і ці гарантыя бяспекі лаяльнасць? Ці здольны Папа рымскі перапісаць “Дамову пра мір у Еўропе” і чаму Лукашэнка звяртаецца да яго з такой прапановай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі