Ці гатовыя беларусы прагаласаваць за жанчыну? Экспертка тлумачыць нюансы

Выбары ў Беларусі

Выбары ў Беларусі / БелТА

Беларусы перастаюць верыць у ідэю жанчыны-прэзідэнткі? Прынамсі, такое ўражанне можа скласціся, калі глядзець апошняе апытанне Chatham House. У ім колькасць беларусаў, якія гатовыя прагаласаваць за жанчыну на прэзідэнцкіх выбарах, крыху зменшылася.

Ці гатовыя беларусы прагаласаваць за жанчыну? Экспертка тлумачыць нюансы
Вынікі апытання Chatham House

Гендарная даследчыца Ірына Сідорская звяртае ўвагу на тое, што гэтыя звесткі сведчаць пра змену кантэксту і абставінаў, у якіх аказаліся беларусы ў апошнія гады:  

— Гэта не беларусы здурнелі ці сталі больш кансерватыўнымі за два гады ( гэта пярэчыць здароваму сэнсу). Людзі даюць адказы, якія яны лічаць правільнымі.

Лукашэнка яшчэ ў 2020 годзе сказаў, што “грамадства не гатовае галасаваць за жанчыну”, і “Канстытуцыя ў нас не пад жанчыну”, “і яна [жанчына], бедалага, не справіцца” — гэта тэзіс, які прагучаў з самай галоўнай трыбуны.

Вядома, большасць беларусаў была з ім не згодная. Але цана нязгоды з Лукашэнкам вельмі вырасла за гэтыя чатыры гады, і нават за два, з 2022 да 2024-га. Людзі проста не хочуць гаварыць тое, што не ўхваляецца на дзяржаўным узроўні. Калі дзяржава ёсць і ў школе, і ў працоўных калектывах — усюды, гаварыць у сваім адказе “не, я не згодны (не згодная) з кіраўніком дзяржавы” — гэта як бы не зусім камільфо. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі