Ці падобныя Каардынацыйная рада і Усебеларускі сход — эфір

Паліна Бродзік і Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё
Паліна Бродзік і Аляксандр Кабанаў / Еўрарадыё

Сыход экс-палітвязня Аляксандра Кабанава з Каардынацыйнай рады насамрэч вялікай нечаканасцю не стаў. Блогер ужо некаторы час выказваў незадаволенасць тым, як марудна і часам “падкілімна” вырашаюцца пэўныя пытанні ў гэтай структуры, і тым, што Каардынацыйная рада відавочна бярэ курс на перамовы з рэжымам Лукашэнкі…

Што насамрэч стала нагодай для сыходу і ці не больш у гэтым учынку асабістай крыўды праз нейкія прычыны? Што не так з пазіцыяй КР наконт метадаў вызвалення палітвязняў і што дрэннага ў перамовах дзеля выратавання людзей? Як пабудаваная праца ўнутры КР і ці магчыма прабіцца праз “вета”, накладзенае фракцыяй бальшыні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер, былы палітвязень і цяпер ужо былы сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кабанаў і каардынатарка Free Belarus Center, намесніца кіраўніцы Міжнароднай камісіі, сябра працоўных груп па палітвязням і па пытаннях Украіны Каардынацыйнай рады Паліна Бродзік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі